Менавіта столькі выпусціў “Авангард” з моманту свайго заснавання

Истoчник мaтeриaлa:
Гaзeтa Aвaнгaрд

І нaлічвaeццa тут нe aдзін дзясятaк імён і прoзвішчaў.

Здaeццa, зусім нядaўнa прыйшлa ў рэдaкцыю, a мінулa ўжo бoльш зa 20 гoд. Як aднo імгнeннe… A кoлькі зa плячымa тырaжoў, мaтэрыялaў! Кoлькі xвaлявaнняў і бяссoнныx нaчэй!

Пeрaд вaчымa, як нa плёнцы з кінaстужкі, міжвoльнa прaплывaюць твары тых, з кім давялося працаваць поплеч. І кожны з іх, як яскравая зорачка, пакінуў пасля сябе нейкі след. Гартаючы “Авангард” мінулага стагоддзя, натрапіла і на сваю першую публікацыю пад назвай “Патапаўская чараўніца”. З задавальненнем перачытала. Задумалася: колькі ж прайшло? Па маіх падліках, амаль дзве тысячы нумароў. Пажаўцелыя старонкі газет, як жывыя людзі, распавядаюць пра ўсё, што адбывалася ў раёне, вобласці, краіне. Ды і тыраж быў шэсць, сем, а то і восем тысяч экзэмпляраў. Трэба дадаць, што колькасць насельніцтва ў раёне тады была значна большай.

Прызнацца, беручы ў рукі “Авангард” тых часоў, заўсёды прысутнічае пачуццё павагі і гонару. І гэта трэба адчуць. А падуладна такое пачуццё толькі сапраўдным авангардаўцам, тым, хто ўвесь час крочыць разам з раёнкай і не марыць свайго жыцця без яе. І гэта не проста словы.

Як “старажыл” рэдакцыі, магу расказаць калегам па цэху, у якіх умовах раней працавала раёнка, як рыхтаваліся матэрыялы ў друк і аб многім іншым. Гэтыя аповеды з’яўляюцца свайго роду часткай гісторыі “Авангарда”. Адзначу, што сярод карэспандэнтаў, а людзі журналісцкай прафесіі, як правіла, творчыя, з выдумкай, не абдзелены гумарам, былі самародкі, з-пад пяра якіх выходзілі выдатныя артыкулы.

Канешне, за час работы ў рэдакцыі розныя былі сітуацыі і хвалюючыя моманты. Успомнілася, як упрыгожвалі нумары газеты фотаздымкамі. Зусім не тое, што зараз. Фотаздымак адвозілі ў Гомель на фабрыку “Палесдрук”, дзе яго наносілі на металічную аснову, называлася гэта клішэ. Не хуткі быў працэс, ды і якасць здымкаў не параўнаць з сучаснымі. І вось у адзін з такіх нумароў забраць фота з абласнога цэнтра даручылі мне, як маладому работніку, прычым не на службовай машыне, бо эканомілі паліва. Да друку газеты заставалася некалькі гадзін, а паспець трэба. Ды і часу паміж цягнікамі не хапала, каб спакойна дабрацца да тыпаграфіі і вярнуцца назад, прыкладна хвілін 45. Але я рызыкнула, разлічваючы на сваю спартыўную падрыхтоўку, – і не падвяла. Праўда, як ляцела я па вуліцах горада, цяпер успамінаю з усмешкай. А на той момант не да жарту было, не выканаць заданне – не ў маім характары. На апошніх хвілінах ускочыла ў цягнік, а затым ужо ад буда-кашалёўскай станцыі да рэдакцыі, як кажуць, неслася з хуткасцю ветру. Я справілася, чым прыемна здзівіла сваіх калег. І нумар выйшаў з фотаздымкам.

Ніколі не забуду машыны, на якіх лінатыпісты вялі набор матэрыялаў. Кожны радок быў адліты з металу, а з гэтых пласцінак складваліся артыкулы, затым газетныя палосы, што заўсёды выклікала ў мяне цікавасць. І я ў тыпаграфскіх жанчын навучылася іх фармаваць, чытаць ззаду наперад, выпраўляць. На жаль, да сённяшніх дзён не захаваліся такія “шэдэўры”. Вельмі шкада. Але больш чым упэўнена, цяперашнія работнікі раёнкі з інтарэсам бы з імі пазнаёміліся, хоць яны для іх нешта далёкае і неардынарнае.

А як рыхтаваліся мы да юбілеяў газеты – асабістыя старонкі з жыцця “Авангарда”. У такія моманты ў рэдакцыі вітаў удвая творчы настрой. Кабінеты нагадвалі жывыя куткі: плакаты, сцэнарыі, артыкулы, фарбы, алоўкі… Усяго нават і не пералічыць. Працавалі без перадыху. Дарэчы, пры мне адсвяткавалі ўжо тры юбілеі, ды і чацвёрты не за гарамі. Крыху болей двух гадоў – і нам 90!

Дзевяць тысяч нумароў… Зараз газета выглядае зусім па-іншаму, усё камп’ютарызавана, фотаздымкі на любы густ, сучасная вёрстка, каляровыя старонкі. Любата! Але нагадаю, што з устаноўкай камп’ютараў не адразу ўсё было роўна. Каб выйсці ў друк, падрыхтаваны нумар перазахоўвалі некалькі разоў і на дыскеце-носьбіце везлі ў жлобінскую тыпаграфію, бо наладзіць сістэму перадачы напрамую тады было не так проста. Але і гэты адметны этап свайго жыцця раёнка перажыла. І сёння такіх перашкод няма.

Да таго ж газета мае і свой сайт, групы ў сацыяльных сетках, дзе   размешчана інфармацыя рознага накірунку. І цяпер задаць пытанне рэдакцыі, даслаць да яе ліст, падзяліцца чым-небудзь ці даць карысную параду можна па электроннай пошце ці напрамую праз сацыяльныя сеткі. Варыянтаў шмат. Ці не прагрэс! Нам ёсць з чым параўнаць. А каму ж, як не старэйшым работнікам раёнкі, быць сувязным звяном паміж тым і цяперашнім “Авангардам”, паміж тым і гэтым стагоддзем?

Час не стаіць на месцы. Ён бяжыць, а разам з ім і “Авангард”. І паток інфармацыі ніколі не скончыцца, журналісты трымаюць руку на пульсе. А натхняюць нас на плённую працу і на пошукі новых матэрыялаў нашы падпісчыкі і чытачы, бо крочым мы разам.

Алена БЕЛКА

 

Теги: Гомель
 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.